Агитация и информирование
Размаўляць па-беларуску

Размаўляць па-беларуску

Навошта

Беларуская мова заўсёды была і застаецца адным з галоўных сімвалаў народнага руху за свабоду і справядлівасць. А вось злачыннаму рэжыму заўсёды было пляваць і на свабоду, і на справядлівасць гэтак жа, як і на беларускую мову. Таму мова — гэта тое, што мусіць нас аб'ядноўваць і ў той жа час адрозніваць ад прыхільнікаў дыктатара.

Хоць менавіта па-беларуску гучаць многія песні нашага супраціву («Пагоня», «Муры», «Не быць скотам») і галоўныя лозунгі («Жыве Беларусь!», «Верым! Можам! Пераможам!», «Мы разам, нас многа, за намі перамога!»), у паўсядзённым жыцці мовай карыстаюцца недастаткова шырока. Аднак самыя эфектыўныя сродкі пратэсту якраз тыя, якія ўплываюць на паўсядзённасць і фарміруюць яе. Толькі сам факт выкарыстання беларускай мовы ў публічных месцах — транспарце, крамах, на працы — можа паўплываць на свядомасць тысяч беларусаў не горш за любы іншы сродак агітацыі. Гэта дастаткова просты і цалкам бяспечны крок, але менавіта ён можа стаць той самай кропкай, ціск на якую прымусіць тырана сысці.

Да таго ж папулярызацыя беларускай мовы дапаможа нарэшце выправіць гэтае гістарычнае непаразуменне, калі народ амаль не ўмее размаўляць на мове тытульнай нацыі, а сёй-той лічыць яе мёртвай і непатрэбнай.

Як

Старайцеся размаўляць па-беларуску ў грамадскіх месцах. Пачынайце з простага. Выкарыстоўвайце базавыя выразы і словы ў розных сітуацыях.

Не хвалюйцеся, што вы робіце памылкі ці доўга падбіраеце словы, — гэты этап праходзяць усе. Калі вы будзеце часцей практыкавацца, вывучаць мову, чытаць і пісаць па-беларуску і слухаць, як гавораць іншыя, вы дастаткова хутка зможаце размаўляць больш натуральна.

Вывучайце мову ці самастойна, ці на курсах «Мова нанова».

Паглядзіце гісторыі людзей і парады для тых, хто пачынае гаварыць па-беларуску:

Пачынайце размаўляць разам з іншымі. У некаторых дваровых суполках у Telegram ёсць традыцыя: адзін дзень на тыдзень пісаць у чатах па-беларуску. Некаторыя карыстальнікі Twitter падтрымліваюць акцыю #МоўнаяСерада: кожную сераду блогеры пішуць свае пасты на беларускай мове. Гэтую акцыю можна праводзіць і ў іншых сацсетках.

Іншыя формы пратэсту ў гэтай групе:

Размаўляць па-беларуску
Дополните эту активность